Пра кампанію Ініт

Кампанія Ініт (раней - СТДА Ініт) заснаваная ў 1991 годзе як прадпрыемства па вытворчасьці гандлёвага абсталяваньня і мэблі для крамаў на аснове мэталаканструкцыяў і мэталакаркасаў. Пачатак дзейнасьці кампаніі супаў з ажыўленьнем гандлю, прыходам у СНД сусьветных рытэйлераў, стварэньнем новых брэндаў і бурным разьвіцьцём індустрыі крамабудаваньня. За гады працы кампанія Ініт прайшла доўгі шлях і сёньня зьяўляецца дасьведчанай камандай, здольнай апэратыўна распрацоўваць і ажыцьцяўляць як невялікія асабістыя ідэі, так і буйныя сеткавыя праекты, як непасрэдна ў галіне гандлёвага абсталяваньня, так і ў сумежных абсягах.

Галоўны прыярытэт кампаніі, які ўжо зрабіўся візытнай карткай - найвышэйшая якасьць прадукцыі, заснаваная на прафэсіянальнасьці працаўнікоў і культуры вытворчасьці. Прадстаўнікі заходніх гандлёвых франшызаў, якія зьмяшчалі ў нас свае лякальныя заказы для Беларусі і Расеі, неаднаразова выказвалі падзяку за «заходнеэўрапейскую якасьць прамысловага ўзроўню» пры «ўсходнеэўрапейскім прайсе».

Пра кампанію Ініт

Кампанія Ініт працуе на базе ТАА "Профпол", і радая прапанаваць Заказчыку ўсю моц традыцыйнае «буйное прамысловасьці».

Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі з 1991 г Пра кампанію Гандлёвае абсталяваньнеАбсталяваньне для крамаў УнівэрсалАбсталяваньне для спартовых крамаў (неўзабаве!)Абсталяваньне для продажу керамічнай пліткі (неўзабаве!)Трымальнікі касавае тэхнікіPOS стэнды і стэляжы МэталаканструкцыіВырабы зь нержавелае сталіПэрфараваныя панэлі Вытворчасьць ІнітКанструктарскае бюроФотаздымкіКантакты Кампанія ІНІТ
ТАА "Профпол"
220075, Belarus, Minsk
вул. Інжынерная, 24
+375 (17) 344-53-31
+375 (17) 344-89-31
info@init.by
bel eng rus
Меню Логотип компании Инит Торговое оборудование и металлоконструкции