Канструктарскае і дызайн-бюро

У склад кампаніі Ініт уваходзіць канструктарскае і дызайн-бюро, якое аб'ядноўвае высокакваліфікаваных інжынераў і дызайнераў. Уласны праектны адзьдзел дазваляе нам ствараць поўны цыкл ажыцьцяўленьня новых ідэй і ўкараненьню сучасных разьвязкаў: ад накідаў на паперы і тэхнічных эскізаў да дакладных трохмерных мадэляў і рабочых чарцяжоў для вытворчасьці.

У дызайне наша кампанія трымаецца комплекснага падыходу: мы лічым першачарговай задачай дасягненьне балансу паміж зьнешнім выглядам, рацыянальнасьцю і эрганомікай. Праектаваньне вонкавага выгляду грунтуецца на функцыянальным прызначэньні выраба і вядзецца з улікам мэтавага інтэр'еру, агульнага іміджу брэнда і візуяльнага ўспрыманьня. Рацыянальнасьць мае на ўвазе цесную сувязь дызайну з тэхнолягам і эканамістам: прадукт мусіць быць просты ў вытворчасьці, што забясьпечвае мінімальны кошт пры захаваньні ўсіх неабходных якасьцяў. Акрамя таго, найважнейшым аспэктам дызайну зьяўляецца эрганоміка, якая гарантуе зручнасьць выкарыстаньня выраба чалавекам.

Гандлёвая заля крамы рыбалоўных прыладаў, від 1

Гандлёвая заля крамы рыбалоўных прыладаў, від 1.

Гандлёвая заля крамы рыбалоўных прыладаў, від 2

Гандлёвая заля крамы рыбалоўных прыладаў, від 2.

Візуялізацыя інтэр'еру крамы адзеньня і абутку, від 1

Візуялізацыя інтэр'еру крамы адзеньня і абутку, від 1.

Інтэр'ер крамы адзеньня і абутку, від 2

Інтэр'ер крамы адзеньня і абутку, від 2.

Стэляж для абутку GOW Gavary Shoes

Асабовы стэляж для абутку GOW Gavary Shoes.

Стэляжы для дзіцячага адзеньня і абутку

Стэляжы для дзіцячага адзеньня і абутку.

У некаторых выпадках канструктары працуюць над праектам перш за дызайнераў - калі ў вырабе прысутнічаюць складаныя вузлы, памер і форма якіх могуць значна паўплываць на вонкавы выгляд. Аднак звычайна пасьлядоўнасьць працы дэдуктыўная: ад агульнага да асобнага, ад канцэпту да дэталяў. Канструктарская дакумэнтацыя распрацоўваецца нашымі інжынерамі ў строгай адпаведнасьці з АСКД і патрабаваньнямі СТБ, што забясьпечвае максымальную эфэктыўнасьць пры вырабе прадукцыі і скарачэньне тэрмінаў вытворчасьці.

Тэхнічны малюнак трымальніка касавага абсталяваньня

Тэхнічны малюнак трымальніка касавага абсталяваньня (асадка, папера).

3d візуялізацыя трымальніка касавага абсталяваньня

3d візуялізацыя трымальніка касавага абсталяваньня (Autodesk 3ds Max).

Зборачны чарцёж трымальніка касавага абсталяваньня

Фрагмэнт зборачнага чарцяжа трымальніка касавага абсталяваньня (SolidWorks).

Фотаздымак гатовага трымальніка касавага абсталяваньня

Фотаздымак гатовага трымальніка касавага абсталяваньня (сталь з палімэравым пакрыцьцём, плястык).

Велізарны вопыт назапашаны намі ў галіне крамабудовы. Асаблівую ўвагу мы надаём распрацоўцы фірмовага стылю прадпрыемства гандлю альбо паўтору ўжо распрацаванага. У комплексе разьвязваюцца інтэр’ерна-пляніровачныя задачы, а таксама варыянты вонкавай рэклямы й элемэнтаў візуяльнай унутранай інфармацыі. Абапіраючыся на сусьветную практыку праектаваньня крамаў, мы ўлічваем псыхалягічны аспэкт успрыманьня гандлёвае прасторы, правілы выкладкі тавару, рацыянальнасьць расстаноўкі гандлёвага абсталяваньня і спэцыфіку крамы любога ўзроўню.

Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі з 1991 г Пра кампанію Гандлёвае абсталяваньне Абсталяваньне для крамаў Унівэрсал Абсталяваньне для спартовых крамаў (неўзабаве!) Абсталяваньне для продажу керамічнай пліткі (неўзабаве!) Трымальнікі касавае тэхнікі POS стэнды і стэляжы Мэталаканструкцыі Вырабы зь нержавелае сталі Пэрфараваныя панэлі Вытворчасьць Ініт Канструктарскае бюро Фотаздымкі Кантакты Кампанія ІНІТ
Беларусь, Менск
вул. Прытыцкага 62/12
+375(17)254-73-36
+375(17)363-87-18
info@init.by
bel eng rus
Мэню Лёгатып Кампаніі Ініт Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі