Пэрфараваныя панэлі і трубы

Кампанія Ініт прапануе вырабы з пэрфараванага металу ўласнае вытворчасьці: функцыянальныя элемэнты шырокага прызначэньня, у тым ліку часткі і складнікі гандлёвага абсталяваньня, а таксама дэкаратыўныя пэрфапанэлі. Мы ажыцьцяўляем пэрфараваньне аркушовай сталі і трубаў рознага перасеку з наступнай парашковай афарбоўкай (палімэравым пакрыцьцём).

Прабіўка адтулінаў у аркушовым мэтале таўшчынёй ад 0,8 да 3 мм вырабляецца на каардынатна-прабіўным станку з ЛПК, што дазваляе атрымаць найлепшую якасьць паверхняў і беражкоў, дакладнасьць памераў і геамэтрыі. Форма адтулінаў можа быць адвольнай: у наяўнасьці шырокі выбар аснасткі, як стандартнай, так і асобнай.

Пэрфараваныя трубы часта ўжываюцца ў гандлёвым абсталяваньні для здымнага мацаваньня паліцаў, кранштэйнаў, панэляў, з магчымасьцю простай і хуткай зьмены іхняга разьмяшчэньня. Найбольш распаўсюджаныя трубы зь перасекам 25х25 мм і 40х40 мм з прастакутнымі адтулінамі 5х25 мм і 10х25 мм.

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў на аснове пэрфараваных трубаў

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў на аснове пэрфараваных трубаў (стандартная сэрыя Ўнівэрсал).

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў MoDaMo на аснове пэрфараваных трубаў

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў MoDaMo на аснове пэрфараваных трубаў (стандартная сэрыя Сола).

Ужываньне пэрфараваньня ў гандлёвым абсталяваньні Lady Collection

Ужываньне пэрфараваньня ў гандлёвым абсталяваньні Lady Collection (стандартная сэрыя Арыя).

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў ХЦ з ужыткам пэрфараваньня

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў ХЦ з ужыткам пэрфараваньня (стандартная сэрыя Ўнівэрсал).

Труба з падвойным пэрфараваньнем, гандлёвае абсталяваньне для крамаў Lee Wrangler

Фрагмэнт трубы з падвойным пэрфараваньнем, гандлёвае абсталяваньне для крамаў Lee Wrangler. "Нязграбнасьць" швоў і адсутнасьць пакрыцьця зьяўляюцца тут фірмовым стылем.

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў Vans з ужыткам пэрфараваных трубаў

Гандлёвае абсталяваньне для крамаў Vans з ужыткам пэрфараваных трубаў. "Брутальнасьць" і выразныя сьляды зваркі зробленыя ў адпаведнасьці з дызайн-праектам.

Ужытак пэрфараваньня ў дэкаратыўных мэтах

Ужытак пэрфараваньня ў дэкаратыўных мэтах на касавым стале (рэсэпшн) з ЛДСП і плястыка.

Фрагмэнт гандлёвага стэляжа Nike з пэрфапанэльлю

Фрагмэнт гандлёвага стэляжа Nike з адначасовым ужыткам пэрфапанэляў і пэрфараваных трубаў.

Прапануем таксама выраб разгортак з аркушовага мэталу (у тым ліку зь нержавелай сталі) з наступнай высокадакладнай гнуткай, зваркай і афарбоўкай. Па гэтай тэхналёгіі можна вырабіць практычна любыя складаныя корпусавыя вытвары: кажухі, карабы, панэлі, тэрміналы, элемэнты мэблі і дэкору.

Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі з 1991 г Пра кампанію Гандлёвае абсталяваньне Абсталяваньне для крамаў Унівэрсал Абсталяваньне для спартовых крамаў (неўзабаве!) Абсталяваньне для продажу керамічнай пліткі (неўзабаве!) Трымальнікі касавае тэхнікі POS стэнды і стэляжы Мэталаканструкцыі Вырабы зь нержавелае сталі Пэрфараваныя панэлі Вытворчасьць Ініт Канструктарскае бюро Фотаздымкі Кантакты Кампанія ІНІТ
Беларусь, Менск
вул. Прытыцкага 62/12
+375(17)254-73-36
+375(17)363-87-18
info@init.by
bel eng rus
Мэню Лёгатып Кампаніі Ініт Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі