Вырабы зь нержавелай сталі

Кампанія Ініт – прамы вытворца якасных вырабаў зь нержавелай сталі ў Менску, Беларусь. Мы прапануем праектаваньне і выраб дэталяў і зборачных адзінак рознага прызначэньня, у тым ліку гандлёвага абсталяваньня для крамаў, камэрцыйнай мэблі, элемэнтаў дызайну і дэкору, а таксама мэдыцынскай мэблі. Мы працуем як зь ліставай стальлю (пэрфараваньне, разгорткі, гнутка, зварка), так і з трубамі рознага перасеку.

Мы выкарыстоўваем высокаякасную нержавелую сталь маркі AISI 304, якая сапраўды ніколі не пакрыецца іржой, у адрозьненьне ад танных аналёгаў. У гэтай сталі зьмяшчаецца ня менш за 18% хрому й ня менш за 10% нікелю, што забясьпечвае ўстойлівае фармаваньне на паверхні выраба плясту аксіду, які адказвае за трываласьць да хімічных рэакцыяў з паветрам любой вільготнасьці й чысьціні і надзейнае прадухіленьне ад карозыі.

Рэсэпшн з ужыткам шліфаванай нержавелай сталі: гандлёвае абсталяваньне для крамаў Gant

Рэсэпшн з ужыткам шліфаванай нержавелай сталі: гандлёвае абсталяваньне для крамаў Gant.

Сталы з шліфаванай нержавелай сталі: гандлёвае абсталяваньне для крамаў MoDaMo

Сталы з шліфаванай нержавелай сталі: гандлёвае абсталяваньне для крамаў MoDaMo.

Гандлёвае абсталяваньне з элемэнтамі зь нержавелай сталі, крамы Quicksilver

Гандлёвае абсталяваньне з элемэнтамі з шліфаванай нержавелай сталі, крамы Quicksilver.

Сталы з глянсаванай нержавелай сталі: гандлёвае абсталяваньне для крамаў Lee Wrangler

Сталы з глянсаванай нержавелай сталі: гандлёвае абсталяваньне для крамаў Lee Wrangler.

Стэляж з шліфаванай нержавелай сталі, фрагмэнт

Фрагмэнт гандлёвага стэляжа з шліфаванай нержавелай сталі (выкарыстованыя трубы, лісты, зварка і якасная шліфоўка).

Стол з глянсаванай нержавелай сталі, фрагмэнт

Фрагмэнт стала з глянсаванай нержавелай сталі (выкарыстованыя трубы, лісты, зварка і якасная глянсаваньне).

Вешала зь нержавелай сталі O'stin

Вешала для профільнай разьвескі зь нержавелай сталі O'stin.

Вешала зь нержавелай сталі O'stin

Вешала для франтальнай разьвескі зь нержавелай сталі O'stin.

Абмяркоўваеце канцэпцыю новае крамы, выбіраеце абсталяваньне, параўноўваеце матэрыялы? Шліфаваная нержавелая сталь будзе найлепшым дызайнерскім разьвязкам для дэманстрацыі адзеньня й абутку высокага і прэміюм кляса, яна падкрэсьліць натуральнасьць і высокароднасьць тавару. Акрамя таго, мы прапануем вырабы з глянсаванай нержавелай сталі, якая выглядае ярка і кідка, але ніколі не пачне «аблуплівацца», як храмаваная сталь.

Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі з 1991 г Пра кампанію Гандлёвае абсталяваньне Абсталяваньне для крамаў Унівэрсал Абсталяваньне для спартовых крамаў (неўзабаве!) Абсталяваньне для продажу керамічнай пліткі (неўзабаве!) Трымальнікі касавае тэхнікі POS стэнды і стэляжы Мэталаканструкцыі Вырабы зь нержавелае сталі Пэрфараваныя панэлі Вытворчасьць Ініт Канструктарскае бюро Фотаздымкі Кантакты Кампанія ІНІТ
Беларусь, Менск
вул. Прытыцкага 62/12
+375(17)254-73-36
+375(17)363-87-18
info@init.by
bel eng rus
Мэню Лёгатып Кампаніі Ініт Гандлёвае абсталяваньне і мэталаканструкцыі